У Менску вынесеныя прысуды актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў
У Менскім гарадскім судзе 5 студзеня вынесены прысуд актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку.

Усіх абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130), стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса).
Суддзя Алена Папкова прызнала лідараў незалежных прафсаюзаў вінаватымі і па сукупнасці пакаранняў вынесла прысуды:
Генадзю Фядынічу — 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
Васілю Берасневу — 9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму;
Вячаславу Арэшку — 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
„Вясна”