У Менску затрымалі праваслаўнага святара, што маліўся за абаронцаў Украіны
У Менску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі святара Дыянісія Карасталёва з храма іконы Божай Маці „Усіх тужлівых Радасць”. Нагодай стала малітва за абаронцаў Украіны.

Паведамленне пра гэта з’явілася ў праўладным тэлеграм-канале.
Па словах сілавікоў, святар „мае нацыяналістычныя татуіроўкі, распаўсюджвае бчб-сімволіку і адпаведныя ідэі”. Таксама іх чамусьці зачапіла, што праваслаўны святар „гуляе ў кампутарныя гульні пад дзіўным нікам (PICAPS MachoBY)”.