Рыгору Сітніцу – 65!



Рыгору Сітніцу – 65! Гэтую дату паэт, жывапісец адзначыў паэтычна-музычнай імпрэзай “Калядны дывертысмент” у менскім касцёле Святога Роха, што на Залатой Горцы.

Пра падзею распавядае сам творца.

– Гэта мой чарговы – адзін са шматлікіх калядных канцэртаў, паэтычна-музычная кампазіцыя “Калядны дывертысмент”. Яна была падрыхтаваная летась да Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Мы яе адыгралі ў Чырвоным касцёле, на вялікі жаль, сёлета мы туды патрапіць не можам, але вось, касцёл Найсвяцейшай Троіцы – касцёл Святога Роха нас прывеціў. У межах каляднага фестывалю тут штодня адбываюцца музычныя імпрэзы.

Рыгор Сітніца чытаў уласныя вершы каляднай і навагодняй тэматыкі, паэтычныя казкі. Паміж імі гучалі музычныя кампазіцыі ў выкананні цымбалістак Стэфаніі Коктыш, Паліны Ласюк і арганісткі Ларысы Царовай.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя