Як падтрымаць палітвязняў?
Паштоўкі, лісты, бандэролі, прывітанні праз родных і грашовыя пераводы. І гэта толькі частка таго, якім чынам можна падтрымаць палітвязняў як у Беларусі, так і па-за яе межамі.

Юрыст праваабарончага цэнтра „Вясна” Павел Сапелка адзначыў, што кожны можа скарыстацца такім правам:
– Гэта наша права і наш абавязак. Гэта тое, што мы можам рабіць знаходзячыся ў Беларусі, за межамі Беларусі. Мы можам падтрымаць палітвязняў лістамі, паштоўкамі, тэлеграмамі, мы можам ахвяраваць грашовыя сродкі іх сем’ям.
Павал Сапелка дадаў, што калі чалавек, да прыкладу, знаходзіцца па-за межамі Беларусі, і не ведае, якім яшчэ чынам можна падтрымаць палітвязняў і іх сем’і, то па інфармацыю заўсёды можна звярнуцца да праваабаронцаў.
Беларускае Радыё Рацыя