Раман Кісляк: Маіх калег судзяць за праваабарону і законныя дзеянні
У Менску ў судзе Ленінскага раёна 5 студзеня распачаўся судовы працэс па справе старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча.

Пра сваё бачанне гэтага працэсу кажа праваабаронца Раман Кісляк:
– Я лічу, што маіх калег судзяць за праваабарончую дзейнасць. Тое, што ўлады ўспрымаюць гэта як злачынства, дэманструе характар гэтага рэжыму. І тое, што людзі, актывісты “Вясны”, Алесь Бяляцкі ды іншыя супрацоўнікі “Вясны” , шмат год дапамагалі людзям і абаранялі іх правы. Улады, напэўна, помсцяць ім за гэту працу.
Раман Кісляк лічыць справу «Вясны» „высмактанай з пальца”:
– Яны “высмоктваюць гэтую крымінальную справу з пальца”, дэманструючы злачынны характар, звязваючы з пратэстам, з парадкамі. Вось такі пасыл. Таму гэты працэс адкрыты. І другое – улады ўпэўненыя, што яны гэта дакажуць. Хоць такую ж памылку ўлады дапусцілі ў справе тэракта ў метро.
Праваабаронца Раман Кісляк быў вымушаны пакінуць з-за крымінальнага пераследу ў Беларусі Берасце, дзе шмат год займаўся праваабарончай дзейнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя