У Варшаве выступіць беларускі індзі-рок-гурт “Дом Связи”



Імпрэза пройдзе ў нядзелю, 8-га студзеня, і будзе падзеленая на 2 часткі.

Працягваюць музыкі:

„Гэта будзе акустычны канцэрт у дзвюх дзеях. Першая – афіцыйна-святочная. Другая паза афіцыйная, але таксама святочная, дзе будзе купа хітоў, якія можна будзе заспяваць разам. Прылятайце 8 студзеня а 19:00 Beer Station Pub, будзем балдзець разам. Да сустрэчы сябры, Жыве Беларусь, і Слава Украіне!”

Імпрэзу падтрымае беларуская спявачка Emi Krou.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя