На допыт у СК выклікалі актывіста Мікалая Клімовіча



 На допыт у Следчы камітэт выклікалі грамадскага актывіста, блогера Мікалая Клімовіча.

У яго на праверку забралі мабільны тэлефон. У сярэдзіне снежня на пінчука завялі крымінальную справу нібы за абразу Лукашэнка ў сацыяльнай сетцы.

Падрабязнасці выкліку распавёў Мікалай Клімовіч:

Выклікалі мяне. Я падпісаў дакумент, што мой тэлефон зараз знаходзіцца на праверцы, ці ёсць там нейкія матэрыялы, якія парушаюць закон Рэспублікі Беларусь. Я законапаслухмяны чалавек, я нічога не парушаў.

Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі за тое, што на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы сілавікі знайшлі карыкатуру, дзе Лукашэнка і Пуцін намаляваныя ў фашысцкай форме.

Беларускае Радыё Рацыя