Сілавікі прымусілі берасцейку перарабіць рамонт у кватэры



Жыхарку Берасця затрымалі нібыта за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Нагодаю стаўся нацыянальны сцяг і герб Пагоня намаляваныя на сцяне.

Ілюстрацыйнае фота

У сваім канале ГУБАЗіКаўцы сцвярджаюць, што пафарбаваную сцяну было відаць з вуліцы. Жанчыну пакаралі штрафам і прымусілі паабяцаць, што яна зафарбуе сцяну.