Святлана Ціханоўская: Супрацоўнікі TUT.BY — гонар беларускай журналістыкі
Святлана Ціханоўская з нагоды пачатку працэсу над супрацоўніцамі партала TUT.BY Марынай Золатавай, Людмілай Чэкінай і іншымі выступіла са зваротам, у якім падкрэсліла, што журналістак судзяць за нязгоду прыслугоўваць інтарэсам рэжыму ў абыход прынцыпам прафесійнай журналістыкі, за выдатную працу, за праўду і сумленне.

Ціханоўская адзначыла, што гэтыя жанчыны „зрабілі для Беларусі больш, чым усе прысутныя ў зале суда прапагандысты, пракуроры, ахоўнікі і іншыя прыслужнікі”. І тое, што яны знаходзяцца за кратамі, як нішто іншае сведчыць пра ненармальнасць цяперашняй Беларусі.
У Менскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы супраць найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.BY. Судовы працэс ад самага пачатку зрабілі закрытым.
Цяпер пад вартай утрымліваюцца былая галоўная рэдактарка Марына Золатава і былая генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна. Вользе Лойцы, Алене Талкачовай і Кацярыне Ткачэнцы раней змянілі меру стрымання — яны з’ехалі за мяжу.
Array