Інфармацыйная гігіена падчас вайны? Псіхолаг – яна неабходная
Кожны дзень мы сутыкаемся з ваеннымі навінамі, якія час ад часу бываюць не толькі радасныя, але і шакавальныя, і сумныя.

Ці варта сачыць за стужкай СМІ пастаянна, і як пазбегнуць дэпрэсіўных станаў на фоне навін? Адказвае псіхолаг Наталля Скібская:
– Трэба быць літасцівым для сябе, і для гэтага канешне вельмі важная інфармацыйная гігіена. Ад таго, што вы ведаеце дакладную колькасць разбітых самалётаў ці разбураных будынкаў не залежыць ход вайны. Чытаць трэба толькі тое, што Вам неабходна ведаць. Не трэба гвалтаваць сябе навінамі, што карыснага Вы зробіце для сябе? Вы будзеце турбавацца, і стрэсаваць яшчэ больш.
Псіхолаг падкрэсліла, што важна не замоўчваць навіны пра вайну ў размовах з дзецьмі, калі яны задаюць такія пытанні. Але распавядаць пра такія падзеі варта вельмі асцярожна, пазбягаючы лішніх падрабязнасцяў.
Беларускае Радыё Рацыя