У Беластоку 15 студзеня пройдуць Каляды Паспяшальскіх

15 студзеня ў Беластоку Фонд „Дапамога палякам на Усходзе” запрашае на „Каляды Паспяшальскіх”. Канцэрт прысвечаны бежанцам з Украіны і ахвярам рэпрэсій ў Беларусі.
Праграма пачнецца а 19-й гадзіне ў касцёле святога Казіміра Каралевіча (вуліца Святога Казіміра-2). Уваход вольны. Прыйшоўшых вядомы сямейны гурт парадуе святочнай каляднай праграмай. Раней Паспяшальскія неаднаразова прыязджалі і выступалі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя