Больш за 200 чалавек падпісалася на магістрат «Кнігаўка», які будзе дзейнічаць у Польшчы
Асноўная мэта – гэта аднаўленне дзейнасці выдавецтва Янушкевіча, – распавёў гісторык, адзін з галоўных аўтараў праекту «Магістраты культуры» Цімафей Акудовіч:
– Ідэя магістрата «кнігаўка» у тым, каб актывізаваць дзейнасць выдавецтва Андрэя Янушкевіча за мяжой. Ён у мінулым годзе пераехаў з Беларусі, там ягоныя выдавецтвы знаходзяцца пад ціскам, і ён прыняў рашэнне пашыраць дзейнасць у Польшчы. Ідэя была ў тым, каб падключыць да гэтага наш праект «магістраты» і дапамагчы яму.

Цімафей Акудовіч дадаў, што падпісацца на магістрат «Кнігаўка» можна фактычна ў любы момант, але таксама заклікае сачыць і за з’яўленнем і падтрымцы новых магістратаў.
Беларускае Радыё Рацыя