Еўразвяз плануе ўвесці новыя санкцыі супраць Беларусі
Кіраўніца Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен анансавала ўзмацненне санкцый супраць Беларусі.
-

Фота: apa.az
Пра гэта яна заявіла на прэс-канферэнцыі пасля падпісання новай дэкларацыі аб супрацоўніцтве Еўразвязу і NATO. Паводле палітыка, Еўразвяз узмоцніць падтрымку Украіны, а таксама працягне аказваць ціск на Расею і тых, хто падтрымлівае яе ваенным шляхам.
“Мы працягнем ціск на Крэмль столькі, колькі гэта спатрэбіцца, удараючы па рэжыме санкцыямі. Мы пашырым санкцыі на тых, хто вайсковым чынам падтрымлівае расейскую вайну, гэта значыць Беларусь і Іран. Мы прасунемся далей з новымі санкцыямі супраць Беларусі, адказваючы на яе ўцягванне ў гэтую расейскую вайну ва Украіне”, — сказала фон дэр Ляен.
Array