Беларускія медыя заяўляюць пра блакіроўку іх старонак “ВКонтакте”
Беларускія медыя заяўляюць пра блакіроўку іх старонак “ВКонтакте” на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамілі выданні „Зеркало”, „Медиазона. Беларусь”, канал „Белсат”, праваабарончы цэнтр „Вясна”.
Сацыяльная сетка заблакавала старонкі незалежных медыя паводле патрабавання Міністэрства інфармацыі.
“У сувязі з распаўсюджваннем інфармацыі, забароненай да распаўсюджвання ў адпаведнасці з падпунктам 1.3 пункта 1 арт. 38 Закона „Аб сродках масавай інфармацыі”, — гаворыцца ў паведамленні тэхнічнай падтрымкі.
Беларускае Радыё Рацыя