У Беларусі завершана кампанія зверкі ўліковых звестак вайсковаабавязаных
У Беларусі завяршылі мерапрыемствы праверкі ўліковых звестак вайсковаабавязаных, якія праводзіліся з сярэдзіны кастрычніка па снежань 2022 года, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.
-

Фота: gorodvitebsk.by
Паводле Мінабароны, насельніцтва праявіла разуменне, больш за 95 працэнтаў вайсковаабавязаных прайшлі зверку ўліковых звестак. Астатнія 5 працэнтаў ці хварэлі, ці знаходзіліся за мяжой.