Рэпетытара Лівянта асудзілі другі раз
Вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта асудзілі другі раз па адміністрацыйным артыкуле і дадалі яму 10 дзён арышту, даведалася Радыё Свабода.

Першы раз заснавальніка рэпетытарскага цэнтра «100 баллов» Яўгена Лівянта затрымалі 28 снежня і асудзілі на 14 дзён арышту за нібыта «дробнае хуліганства».
Таксама тады затрымалі жонку і дачку Лівянта і саўладальніка цэнтра «100 баллов» Аляксея Іванова.