Сузаснавальніца «Мемарыяла»: Мы натхнёныя атрыманнем Нобеля разам з Алесем Бяляцкім і ўкраінскімі калегамі



2022 год аказаўся адным з самых страшных у гісторыі сучаснай Расеі з-за распачатай вайны ва Украіне.

Падчас анлайн-сустрэчы Фонда Андрэя Сахарава, дзе ўдзельнікі абмеркавалі сітуацыю ў Расеі, слова ўзяла сябра праўлення «Міжнароднага Мемарыяла» Ірына Шчарбакова і распавяла пра значэнне атрыманай сёлета арганізацыяй Нобелеўскай прэміі міру:

Вядома галоўная падзея – нобелеўская прэмія міру, якую падзялілі з Алесем Бяляцкім і нашымі выдатнымі ўкраінскімі калегамі. Гэта была зусім неверагодная падзея. Такая вера ў тое, што мы робім будзе вельмі карысная, і мы будзем працягваць гэтую працу.

Разам з іншымі ўдзельнікамі анлайн-сустрэчы Фонда Андрэя Сахарава, Ірына Шчарбакова далучылася да закліку, каб свет змабілізаваўся і расейская вайна ва Украіне скончылася як найхутчэй. Бо паводле іх прагнозаў, вайна ва Ўкраіне без умяшальніцтва будзе мець працяглы характар.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя