У Казахстане ліквідуюць статус „елбасы” – „бацькі нацыі”



Канстытуцыйны суд Казахстана прызнаў страціўшым сілу закон пра „елбасы”, заявіўшы, што пасля чэрвеньскага рэферэндуму для захавання такога статусу за першым прэзідэнтам краіны Назарбаевым няма прававых падстаў. Адмену закону разгледзіць парламент.

Амаль 80% удзельнікаў рэферэндуму 5 чэрвеня 2022 года адобрылі папраўкі ў Канстытуцыю, які пазбавілі Назарбаева статусу „елбасы” і вядуць да пераўтварэння краіны з супер-прэзідэнцкай – у прэзідэнцкую рэспубліку з моцным парламентам. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Токаеў прапанаваў рэфармаваць Канстытуцыю пасля падаўлення кровапралітных хваляванняў у краіне летась у студзені. Такаеў пазбавіў Назарбаева і яго сваякоў уплывовых дзяржаўных пастоў.   

@dwglavnoe

Array