Палітвязня Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар



Палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар на 7 сутак. Там палітвязень захварэў і быў вымушаны звярнуцца да медыкаў, паведамляе „Вясна”.

«Фэльчар агледзеў Дзяніса і прыняў рашэнне перамясціць яго ў карантын, перапыніўшы такім чынам адбыццё «пакарання» ў карцары. Прычым фізічны стан Дзяніса быў настолькі кепскім, што медык дазволіў яму ўдзень ляжаць на ложку.

Сам Дзяніс казаў, што адчувае праблемы з дыханнем, магчыма гаворка йдзе пра віруснае рэспіраторнае захворванне.», – піша жонка Івашына.