Колькасць ахвяраў піратэхнікі працягвае павялічвацца



Колькасць ахвяраў піратэхнікі працягвае павялічвацца. З 25-га снежня ўжо пацярпела дзевяць чалавек, сярод якіх адзін падлетак. Апошні выпадак літаральна здарыўся ўчора на Гомельшчыне. Жыхар вырашыў запусціць салют на ўласным падворку, і той, трапіўшы ў хлеў, адляцеў у бок запуску, у выніку чаго гаспадар атрымаў пашкоджанне рукі.

Актыўнае выкарыстанне піратэхнікі працягнецца да Вадохрышча, гаворыць ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі. Таму варта не забывацца на элементарныя правілы:

 Узгадайце, калі ласка, што нельга гэта ўсё рабіць паблізу жылых дамоў, таму што разлёт вялікі, піратэхніка ў нас цяпер сучасная, рознай магутнасці. Таму верагоднасць трапляння петарды ці салюту вельмі вялікая. Таму чытайце ўважліва інструкцыі завода вытворцы і ні ў якім разе гэтыя рэчы нельга запускаць дома ці з балкона.

Ратавальнік дадае, што ёсць канкрэтная правіла – не запускаць салютаў, калі ў радыўсе 50 метраў ёсць нейкія аб’екты, як то будынкі, дрэвы ці аўтамабілі.

Беларускае Радыё Рацыя