У 2022 годзе на волю выйшла 85 палітвязняў



85 чалавек – прыкладна такая колькасць палітвязняў за 2022 год выйшла на волю ў Беларусі.

Усе яны патрабуюць як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай падтрымкі. Гэта можа быць пошук працы, маральная дапамога, рэпетытарства, дапамога па дому і з дзецьмі, – распавяла прадстаўніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным у Беларусі dissidentby Марына Касінерава:

– Падлічылі, як мінімум 85 чалавек вызвалілася з месцаў зняволення цалкам адбыўшы свой тэрмін. Гэта толькі нам вядомая інфармацыя. Людзей можа быць канешне болей. Вельмі важна для чалавека, каб пра яго не забыліся. Шмат у каго з тых, хто выходзіць, праблемы з сям’ёй. Чалавеку патрэбна нейкая грашовая падтрымка на першы час.

Марына Касінерава дадала, што рэгулярна на сайце dissidentby з’яўляецца інфармацыя пра тое, як можна дапамагчы канкрэтнаму палітвязню, які толькі што быў вызвалены.

Беларускае Радыё Рацыя