У Віцебскім аддзяленні Беларускай чыгункі заахвочваюць пісаць даносы
Там баяцца магчымых дыверсій і правакацый з прычыны актыўнага перамяшчэння расейскіх вайсковых эшалонаў.

На ўсіх афіцыйных рэсурсах чыгункі размешчанае паведамленне з заклікам да чыгуначнікаў і неабыякавых грамадзян паведамляць пра знаходжанне на пуцях пабочных асобаў. Паведамляць трэба ў міліцыю або аператыўнаму персаналу віцебскага аддзялення чыгункі.
Як паведамляе Беларуская служба Польскага радыё, такая сітуацыя абумоўлена перадусім жаданнем схаваць перасоўванні вайсковых эшалонаў і адмысловых цягнікоў, якія перавозяць на тэрыторыю Беларусі расейскую вайсковую тэхніку і кантынгент вайскоўцаў, вялікая частка якіх размяшчаецца ў раёне Віцебска і палігона на станцыі Лосвіда.