Крымінальную справу ў дачыненні да Валерыя Цапкалы накіравалі ў суд



Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Валерыя Цапкалы, паведамляе „Вясна”.

Яму інкрымінаваны шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Пры накіраванні справы ў суд Генпракуратурай быў заяўлены пазоў аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму больш за 6 тысяч рублёў — у інтарэсах дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».