Беларусь магла не трапіць у апошнія санкцыйныя пакеты ЕС разам з Расеяй з-за пазіцыі Украіны



Беларусь магла не трапіць у апошнія санкцыйныя пакеты ЕС разам з Расеяй з-за пазіцыі Украіны. У гэтым упэўнены карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Ёзвяк. Ён піша ў Twitter, што просьба Украіны – «адна з прычын». Іншыя прычыны Ёзвяк не назваў.

Летась анансавалася ўвядзенне санкцый супраць Беларусі, якія былі ўведзены супраць Расіі. Аднак гэтага не адбылося. Былі толькі заявы з боку G7, а таксама ЗША. Атрымліваецца, што Украіна спрабавала такім чынам паўздзейнічаць на афіцыйны Менск, каб утрымаць яго ад удзелу ў вайне?

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман дапускае і «непублічныя дамоўленасці» паміж Менскам і Кіевам.
Тым часам днямі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі чакаюць новыя санкцыі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Украіне.

Як толькі, што стала вядома Еўракамісія падтрымала намер Эстоніі пачаць канфіскацыю расейскіх фінансавых актываў, не чакаючы іншых краін ЕС.

Array