Распачалі «спецыяльную вытворчасць» у дачыненні да экс-сілавіка Станіслава Лупаносава



Пра завядзенне «спецыяльнай вытворчасці» у дачыненні да Станіслава Лупаносава паведаміў Следчы камітэт.

Станіслаў Лупаносаў – падпалкоўнік ГУБАЗІКа, які падчас сваёй службы супрацоўнічаў з BYPOL. Паводле беларускай дзяржпрапаганды, ён перадаў BYPOL вялізны аб’ём інфармацыі пра спецслужбы.
З Беларусі зʼехаў у снежні 2020 года, пасля чаго быў унесены ў спіс асоб, якія «маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Лупаносава абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: (неправамернае завалоданне кампʼютарнай інфармацыяй); (здрада дзяржаве);(перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).Следчы камітэт рытуальна прадпісвае Лупаносаву прыехаць у Беларусь і даць яму паказанні.