У Варшаве пакажуць спектакль “Паслядзяцінства”



У Варшаве пакажуць спектакль “Паслядзяцінства”, прысвечаны страце радзімы. Ролі ў праекце выконваюць маладыя ўдзельнікі тэатральнага курса „Вольны мастак”, арганізаванага беларускім Свабодным тэатрам.

Прэзентацыя пастаноўкі адбылася яшчэ ў верасні 2022. Цяпер жа яна вяртаецца на сцэну Варшавы. Чаму? Распавядае другі рэжысёр спектакля Святлана Сугака:

– Мяркуючы па тым, якая была колькасць жадаючых трапіць на спектакль восенню, мы разумеем, што шмат людзей, якіх гэтая тэма турбуе. Тэмы бежанства, пераездаў, праблем, траўмаў, якія звязаныя з гэтым, тэма падлеткавага ўзросту, сталення. Шмат там тэмаў у спектаклі паднялі. Не хачу тут быць такім спойлерам. Шмат жадаючых убачыць гэты спектакль, таму мы яго цяпер аднавілі.

Паказы спектакля “Паслядзяцінства” адбудуцца ў Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) на выходных, 14 і 15 студзеня. Рэжысёр – Павел Гарадніцкі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя