Украінскія войскі арганізавана адыходзяць з Салядара



Украінскія войскі арганізавана адыходзяць з Салядара, паведамляе CNN. Здымачная група тэлекампаніі знаходзіцца ў чатырох кіламетрах ад горада і бачыць гэта на ўласныя вочы.

Журналісты сцвярджаюць, што ў пятніцу ў першай палове дня ў Салядары яшчэ ішлі жорсткія баі. Прыкметы адступлення ўкраінскіх войскаў былі заўважаныя ў другой палове дня. Адзначаецца, што панікі сярод вайскоўцаў няма.

У пятніцу пра „ўзяцце Салядара” заявіла Мінабароны РФ, а ў апошнія дні пра гэта заяўлялі „вагнераўцы” і расейскія „ваенкары”. Афіцыйны Кіеў працягваў сцвярджаць, што горад не здадзены і там ідуць баі. Такія заявы былі і ў пятніцу раніцай.

Беларускае Радыё Рацыя

Array