Стала вядомае імя праграміста, затрыманага па «справе Чорнай кнігі Беларусі»
Днямі ГУБАЗіК апублікаваў відэа з праграмістам, затрыманым па справе ЧКБ. На відэа сілавікоў — 33-гадовы Міхаіл Баўдзей. Усе яго сацсеткі закрытыя, таму пра яго вельмі мала інфармацыі, акрамя таго, што ён праграміст і працуе на ўласным ІП.
Калі верыць відэа сілавікоў, то мужчына перадаў у бот ЧКБ зусім нязначную інфармацыю — нейкае ўдакладненне. Таксама ў відэа прыводзіцца яго каментар, дзе ён жадае Украіне поспехаў у вайне, але сумняецца ў сіле ўкраінскай выведкі — і гэта быццам бы з’яўляецца «абразай расейцаў».
Тэлеграм-акаўнт мужчыны быў выдалены ў 2022 годзе. Але ён быў створаны яшчэ ў 2017-м, калі беларускія сілавікі маглі дэанімізаваць людзей у тэлеграме метадам простага перабору, а таксама некалі называўся яго уласным імем, мяркуючы па гісторыі змяненняў акаўнта.