Беларусы адзначаюць Стары Новы год



Сёння Стары Новы год. Свята-феномен, якое атрымалася ў выніку змены летазлічэння. Зараз амаль увесь свет жыве па Грыгарыянскім календары, але ў некаторых краінах цэрквы прытрымліваюцца Юліянскага календара, паміж імі разыходжанне 13 дзён. Для іх важна, каб Раство Хрыстова папярэднічала Новаму году.

Па народнай традыцыі зараз самая сярэдзіна калядных святкаў, час, калі прынята ўхваляць нараджэнне Хрыста спевамі, карагодамі, забавамі і, адпаведна, так віншаваць адзін аднога. Па словах святара Мікалая Лабковіча, цэрквы прынялі народныя калядныя абрады, але ёсць адное істотнае выключэнне:

Калядкі – гэта ў прынцыпе песнапенні не царкоўныя, яія ўхваляюць нараджэнне Хрыста. Выконваць іх можна паўсюль. І ў госці людзі ходзяць з калядкамі, віншуюць адны адных. Гэта нейкі праменьчык святла, дабрыні і, адпаведна, усе станоўчыя эмоцыі добра ўплываюць. Адзінае, што на Раство звычайна не трэба рабіць – гэта варажыць. Бо варажба – гэта грэх.

Калядкі працягнуцца да Вадохрышча, 19-га студзеня, свята – галоўнай падзеяй якога з’яўляецца асвячэнне вады.

Беларускае Радыё Рацыя