Андрэй Дзмітрыеў запісаў зварот перад арыштам
На старонцы палітыка Андрэя Дзмітрыева ў Фэйсбуку апублікаваны відэазварот, які ён запісаў летась «на асаблівы выпадак». У звароце былы кандыдат на прэзідэнта заклікае сваіх прыхільнікаў «не падаць духам» і рабіць «крокі да перамогі… чалавечага над нечалавечым».
13 студзея Следчы камітэт Беларусі заявіў пра затрыманне палітыка Андрэя Дзмітрыева. Паводле Следчага камітэту, Андрэй Дзмітрыеў нібыта «браў актыўны ўдзел у вулічных беспарадках, якія праходзілі на тэрыторыі Менску ў жніўні-верасні 2020 году».
Беларускае Радыё Рацыя