Павел Усаў: Характар рэжыму Лукашэнкі такі ж, як у талібаў у Афганістане



10-га студзеня шэраг былых палітвязняў і сваякоў цяперашніх вязняў абвясцілі пра аб’яднанне і выступілі з адкрытым зваротам да грамадства і сусветных палітыкаў пачынаць больш рашучыя дзеянні, у тым ліку весці перамовы з рэжымам Лукашэнкі.

Пра мажлівасць такіх крокаў падчас анлайн-сустрэчы „Ці ісці на перамовы з Лукашэнка?” паразважаў палітолаг Павел Усаў:

– Працэсы, якія мы сёння назіраем над лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Бяляцкім, з’яўляецца паказчыкам як раз такі таго, што Лукашэнка дэманструе Еўропе, што ніякі дыялог немагчымы, вайна працягваецца. Канешне рабіць і спрабаваць рабіць усё, каб выратаваць людзей, якія знаходзяцца ў няволі, выкарыстаць для гэтага палітычныя пляцоўкі, той жа Ватыкан ці Швейцарыю, каб правесці перамовы. Тады канешне можна сцвярджаць, што Лукашэнка яшчэ мае нейкую ўнутраную аўтаномію і магчымасць рэалізоўваць самастойную палітыку.

Тым не менш, па словах Паўла Усава, сусветная гісторыя паказала, што дамовіцца з дыктатурай немажліва. Палітолаг падкрэсліў важнасць увядзення менавіта персанальных і пажыццёвых санкцый у дачыненні да канкрэтных асобаў рэжыму Лукашэнкі і чальцоў іх сем’яў.

Беларускае Радыё Рацыя