У Беларусі прызналі „экстрэмісцкім” паведамленне ў чаце 2-гадовай даўніны



Суд у Беларусі прызнаў „экстрэмісцкім матэрыялам” паведамленне ў тэлеграм-чаце, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася пазнака пра тое, што суд Дзяржынскага раёну 6 студзеня 2023 году прызнаў „экстрэмісцкімі матэрыяламі” інфармацыйную прадукцыю, размешчаную 14 жніўня 2020 году карыстальнікам „Даша” у тэлеграм-чаце „Попутчики Дзержинска, Фаниполя”.

Гаворка пра рэпост паведамлення з анонсам мірнай акцыі пратэсту.