Навошта кіраўнік МЗС Расеі Лаўроў едзе ў Беларусь?
Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 19-га студзеня прыедзе ў Менск для ўдзелу ў штогадовым сумесным пасяджэнні калегій знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расеі.
-

Фота: РБК
Мэты Крамля падчас анлайн-сустрэчы пра сітуацыю ў Беларусі агучыў сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Курэйчык:
-Галоўныя мэты застаюцца дзве ў РФ – гэта паглынанне Беларусі і, хай нават павольнымі крокамі, але ўсё роўна ў гэты бок ідзём. І другая – уцягнуць Беларусь у гарачую фазу вайны. Мы разумеем, што ўсё, што ні робіцца, накіраванае на тое, каб зламаць супраціў Лукашэнкі і прымусіць яго ўжо непасрэдна беларускімі войскамі ўступіць у вайну.
Па словах Андрэя Курэйчыка, уступленне арміі Беларусі ў вайну стане катастрофай як для саміх вайскоўцаў без вопыту баявых дзеянняў, так і для рэжыма Лукашэнкі ў цэлым, які сутыкнецца з пратэстам беларускага грамадства ў адказ на такі крок.
Таму як кампраміс у Беларусі праводзяцца супольныя вучэнні і створаны аналаг расейскага ЧВК Вагнер – ваенізаванае і паўсакрэтнае ахоўнае прадпрыемства «ГардСэрвіс».
Беларускае Радыё Рацыя
Array
