„Жывеш ад абстрэлу да абстрэлу”



Даводзіцца працягваць жыць у вайне і да ўсяго гэтага адаптавацца. Ужо ніхто не будуе ніякіх прагнозаў і планаў не толькі на месяц наперад, але і на заўтрашні дзень.

„Трэба прымаць рэальнасць, якой яна ёсць”,  – распавяла беларуска Кацярына Бойка, якая са сваім мужам жыве ў Кіеве ў ваенны час

:Вайна гэта, канешне, страшна. Канешне, у Кіеве ты не адчуваеш таго, што ты жывеш наўпрост у сярэдзіне баявых дзеянняў, таму што ты жывеш ад абстрэлу да абстрэлу. Абстрэл прайшоў, ракеты праляцелі, зваліліся кудысьці, іх збілі, усё – ты выдыхнуў і забыўся. Неяк псіхіка адаптавалася. Нават ў навагоднюю ноч, калі ўсю ноч быў абстрэл, я асабіста гэтага не памятаю, і мне падаецца, што гэта было не са мной. Таму адаптаваліся і жывём. Нічога не зробіш, працягваем жыць.

Кацярына Бойка дадала, што з Украіны яна па-ранейшаму не плануе з’язджаць, нават пры самым горшым развіцці падзеяў. Тут у яе дом, сям’я і другая радзіма.

Беларускае Радыё Рацыя