У ВНУ Беларусі зменшаць колькасць платных месцаў



У ВНУ Беларусі зменшаць колькасць платных месцаў, бо планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

„Так, будзе карэкціроўка планавых лічбаў у бок павелічэння прыёму недзе ў рэгіянальных ВНУ, недзе павялічым і ў сталічных на запатрабаваныя спецыяльнасці: медыцынскія, педагагічныя і гэтак далей. Але ў цэлым бюджэтныя лічбы захаваюцца. Па платных — пэўная карэкціроўка адбудзецца ў бок змяншэння, таму што тыя вынікі аналізу, якія мы маем за мінулыя гады, гаварылі аб тым, што і так планы прыёму на платныя формы не выконваліся. Гэта значыць, пэўная карэкціроўка будзе”, — паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.

Беларускае Радыё Рацыя