Сваякі палітзняволеных Беларусі і былыя вязні аб’ядноўваюцца ў адну структуру



Іх мэта – знайсці шляхі вызвалення тых, хто знаходзіцца за кратамі з-за пераследу рэжымам. Яны называюць сабе не новым палітычным суб’ектам, а гуманітарнай місіяй.

Пра аб’яднанне распавядае муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай, сябра ініцыятыўнай групы Аляксандр Лойка:

Мы стварылі нашую ініцыятыву як гуманітарную місію. Не выстаўляем ніякіх палітычных пытанняў. Мы зараз увогуле нікога не хочам крытыкаваць. Калі нам хтосьці дапаможа, мы скажам: дзякуй. Калі не, то будзем самастойна рухацца ў напрамку, які мы для сябе вызначылі.

Подпісы пад першай заявай структуры пакінулі ўжо больш за 50 чалавек, усе яны – былыя палітычныя вязні, ці сваякі зняволеных.

Беларускае Радыё Рацыя