Cпектакль “Паслядзяцінства” паказалі ў Варшаве



Cпектакль “Паслядзяцінства” пра страту радзімы і жыццё ў эміграцыі маладых людзей паказалі ў Варшаве. Пастаноўка прайшла пры поўным аншлагу.

У праекце задзейнічана 8 акцёраў тэатральнага курса „Вольны мастак”, арганізаванага беларускім Свабодным тэатрам.

Артысты падзяліліся, што для іх – удзел у спекталі:

– Для мяне ўдзел у гэтай пастаноўцы з’яўляецца нейкай сублімацыяй. Таму што ў мяне ёсць некаторыя перажыванні, і ўвогуле сцэна дапамагае перажыць гэтыя падзеі, якія здараліся ў маім жыцці. Паглядзець на іх па-новаму. І да чагосьці прыйсці.

– Гэтыя выступы – гэта кожны раз выхад якіхсьці эмоцыяў, пачуцця кантакта з кожным гледачом, разумення, што кожны табе суперажывае і знаходзіць у кожнай хвіліне спектакля часцінку сябе. Гэта магчымасць сказаць тое, што мы часам не гатовыя сказаць у жыцці.

У наступным месяцы плануецца прэзентацыя працягу пастаноўкі. У ёй таксама будуць задзейнічаныя і бацькі цяперашніх акцёраў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя