Фестываль “PRADMOVA” анансуе новы конкурс рукапісаў “Шуфлядка”
Мэты
- падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
- падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;
- каб рукапісы рабіліся кнігамі, канешне!
Што гэта за конкурс? Чым ён адрозніваецца ад іншых?
Мы падумалі-падумалі і вырашылі, што самы час запачаткаваць конкурс менавіта рукапісаў, а не кніг. Для тых, хто толькі пачынае шлях у літаратуры і для тых, хто стала піша, але не мае зараз магчымасці выдавацца. Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях: дзяцячая і падлеткавая літаратура; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды (ага, паэзіі няма).
Ніякіх абмежаванняў па ўзросту, гендэру, месцу пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове (так, гэта азначае, што можна падаць свой арыгінальны твор у перакладзе на беларускую). Дарэчы, журы будзе чытаць рукапісы, не ведаючы, хто іх аўтар!

Збор заявак праз гугл-форму: https://forms.gle/ucoHo4E2mPTnVQYGA
Пытанні праз электронную пошту [email protected].
Сачыць за навінамі і абмяркоўваць конкурс можна ў сацсетках “PRADMOVA” (@pradmova)
Час разгрузіць шуфляды!