Ціханоўская заклікала сусветны бізнэс падтрымаць незалежныя беларускія СМІ



Святлана Ціханоўская заклікала падтрымаць незалежныя беларускія СМІ. Гэтаму прысвечана яе калонка ў выданні Politico, апублікаваная сёння.

Фота: Офіс Ціханоўскай

У матэрыяле яна пералічвае прыклады пераследу беларускіх незалежных СМІ Аляксандрам Лукашэнкам і сілавікамі. Ціханоўская згадвае крымінальныя справы і суды над TUT.by, журналістамі «Белсату» ды іншымі.

“Па падліках Беларускай асацыяцыі журналістаў, за апошнія некалькі гадоў краіну пакінулі больш за 400 журналістаў. І сама меней 33 работнікі СМІ знаходзяцца за кратамі», – адзначыла Ціханоўская.

Яна таксама звярнула ўвагу на тое, што падтрымка Аляксандра Лукашэнкі мае вырашальнае значэнне для стратэгіі Расеі супраць Украіны. На яе думку, пакуль Лукашэнка выступае ў якасці сатэліта Уладзіміра Пуціна, «барацьба Украіны за свабоду будзе нашмат цяжэйшай».

«Адзін са спосабаў, якім астатні свет можа дапамагчы зараз, – гэта падтрымаць выгнаныя беларускія СМІ. На гэтым тыдні я сустракаюся з лідарамі сусветнага бізнэсу ў Давосе і заклікаю іх падтрымаць незалежныя беларускія газеты, лічбавыя выданні, радыёстанцыі і тэлеканалы прыбыткамі ад рэкламы і падпіскі. Незалежныя СМІ з’яўляюцца крыніцай жыццёвай сілы дэмакратыі і вельмі важна, каб грамадзяне Беларусі мелі доступ да фактаў. Альтэрнатыва – катаванні – шматгадзінная лукашэнкаўская прапаганда неаднаразова транслявалася ў дзяржаўных СМІ », – напісала Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што з нецярпеннем чакае дня, калі сапраўдная свабода СМІ вернецца ў Беларусь.

reform.by

Array