Міністрам абароны Нямеччыны прызначаны Борыс Пісторыус



Кіраўнік МУС Ніжняй Саксоніі Борыс Пісторыус прызначаны на пасаду міністра абароны ФРГ. Пра гэта паведаміла прэс-служба канцлера ФРГ Олафа Шольца.

Цікава, што Пісторыус не ўвайшоў нават у спіс меркаваных міністраў абароны, куды прэса ўнесла лідара СДПГ Ларса Клінгбэйла, міністра працы Хубертуса Хайля і ваеннага камісара Еву Хёгль.

62-гадовы Пісторыус уступіць на пасаду сёння, 17 студзеня: ён атрымае пасведчанне ад федэральнага прэзідэнта і прынясе прысягу ў Бундэстагу.

Борыс Пісторыус нарадзіўся ў 1960 годзе ў горадзе Аснабрук. Праходзіў ваенную службу ў Ахіме з 1980 па 1981 год. З 2006 года па люты 2013 года быў бургамістрам Аснабрука, пасля чаго заняў пасаду міністра ўнутраных спраў і спорту Ніжняй Саксоніі.

Ранейшы міністр абароны Крысціна Ламбрэхт падала ў адстаўку ў панядзелак.

Array