Вадзім Мажэйка: Стварэнне «Абʼяднання сваякоў і колішніх палітвязняў» – вельмі добры крок



Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка, які сочыць таксама за абмеркаваннем навінаў пра «гандаль палітзняволенымі», лічыць, што перамовы пра вызваленне замежных грамадзян перыядычна ідуць, а пра палітвязняў – гаворкі няма.

-Вядома, што ёсць розныя фарматы, дзе перамовы так ці інакш ідуць. Гэта і на дыпламатычным роўні, памятаем прыклады таго, як палякі вызвалялі сваіх грамадзянаў, швейцарцы, амерыканцы. Як было з тым жа Віталём Шкляравым, альбо супрацоўнікамі іхных медыя. Таксама ідзе нефармальны дыялог на швейцарскай пляцоўцы. Але няма вызвалення палітвязняў, таму што няма  на чым зараз сысціся.

Вадзім Мажэйка таксама лічыць, што стварэнне «Абʼяднання сваякоў і колішніх палітвязняў» – гэта вельмі добры крок:

-Сам факты стварэння аб’яднання – гэта вельмі добра, бо гэта момант, калі людзі самаарганізуюцца, бяруць ініцыятыву ў свае рукі, а не толькі чакаюць, што нехта іншы зробіць.

Аднак аналітык Вадзім Мажэйка ўпэўнены, што калі распачнецца так званы «гандаль палітзняволенымі», улада Беларусі павялічыць махавік рэпрэсіяў і колькасць палітзняволеных толькі павялічыцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Array