„Дынама” перамагло „Северсталь” у матчы чэмпіянату КХЛ
Хакеісты менскага „Дынама” святкавалі другую перамогу запар у хатніх матчах чэмпіянату КХЛ. Падначаленыя Крэйга Вудкрафта абыгралі на лёдзе „Менск-Арэны” свайго канкурэнта ў барацьбе за выхад у плей-оф чарапавецкую „Северсталь” з сухім лікам 2:0. У канцы другога перыяду вызначыўся Дзмітрый Сакалоў, а незадоўга да фінальнай сірэны Седрык Пакет трапіў у пустую брамку гасцей.
Пасля гэтай вікторыі ў дынамаўцаў стала 53 ачкі, і яны захавалі за сабой 8-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.
„Віцебск” на выездзе „ўсухую” абыграў „Юнацтва”
У аўторак у рамках чэмпіянату Беларусі па хакеі „Юнацтва” на хатняй арэне прапусціла ад „Віцебска” чатыры шайбы і не закінула ніводнай – дублем адзначыўся Антон Елісеенка. Жлобінскі „Металург” перайграў „Берасце” 4:2, „Гомель” узяў верх над „Лідай” 4:3.
Папарыга змяніў „Энергетык”-БДУ на „Нёман”
Паўабаронца Раман Папарыга перайшоў з „Энергетыка”-БДУ ў „Нёман”.
„Першым навічком „Нёмана” ў цяперашняе міжсезонне стаў экс-футбаліст мінскага „Энергетыка”-БДУ Раман Папарыга. 23-гадовы ўкраінец падпісаў кантракт з „жоўта-зялёнымі” да канца цяперашняга сезона”. Таксама ўзмацніў гарадзенскую каманду яшчэ адзін украінскі абаронца Юрый Панця. Выхаванец чарнавіцкага футбола падпісаў кантракт з „Нёманам” на два сезоны.
У 2021 годзе ўкраінец перайшоў у „Гомель”, у складзе якога стаў уладальнікам Кубка Беларусі. За чатыры сезоны ў мацнейшым дывізіёне Беларусі згуляў 103 матчы і забіў 2 мячы.
„Севілья” выйшла ў 1/4 фінал Кубка Іспаніі
„Севілья” перамагла „Алавес” у матчы 1/8 фіналу Кубка Іспаніі — 1:0 дзякуючы голу на 48-й хвіліне Івана Ракіціча.
„Рэал Сасьедад” з такім жа лікам перамог „Мальёрку” 1:0.
У 1/4 фіналу „Рэал Сасьедад” сустрэнецца з пераможцам пары „Левантэ” — „Атлетыка”. „Ліверпуль” узяў верх над „Вулверхэмптанам” у матча 3-га раунда Кубка Англіі — 1:0. Першую сустрэчу каманды згулялі з лікам 2:2.
Данецкі „Шахцёр” дамовіўся з „Чэлсі” пра таварыскі матч у Лондане
Пагадненне па трансферы вінгера Міхаіла Мудрыка паміж „Шахцёрам” і „Чэлсі” прадугледжвае не толькі правядзенне таварыскага матча ў Данецку. Пра гэта паведаміў TalkSport гендырэктар клуба Сяргей Палкін.
Бакі таксама дамовіліся аб арганізацыі гульні ў Лондане ўжо ў жніўні 2023 года. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на дапамогу Украіне.
Нарвежцы здзейснілі камбэк у матчы з нідэрландцамі
Зборная Нарвегіі, якая саступала пасля першага тайма з розніцай у чатыры мячы, перамагла каманду Нідэрландаў у матчы папярэдняга раунда мужчынскага чэмпіянату свету па гандболе з лікам 27:26.
Катар прайграў Сербіі – 24:34
Харватыя разграміла Марока – 36:24, а Егіпцяне – зборную ЗША – 35:16, Алжыр саступіў Германіі – 21:37, а Паўночная Македонія – Аргенціне – 26:35, Бельгія з мінімальным лікам прайграла Бахрэйну – 28:30.
Беларускае Радыё Рацыя