Праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча
Ужо з вечара праваслаўныя вернікі пачнуць сустрэчу аднаго з вялікіх святаў – Вадохрышча.

Свята ўсталяванае ў гонар хрышчэння Ісуса ў рацэ Іардан. Калі прапаведнік Іаан здзяйсняў сакрамент, то неба адчынілася і Святы Дух сышоў на Збавіцеля ў вобразе голуба.
У большасці грамадзянаў Вадохрышча асацыюецца з традыцыяй купання ў імправізаваных Іарданях. Але галоўнае зусім не гэта, – адзначыў святар Міхаіл Лабковіч:
– Хочацца павіншаваць усіх са святам Вадохрышча. І нагадаць, што свята Вадохрышча для нас з’яўляецца святам духоўным, і акунанне ў палонцы з’яўляецца толькі невялікай нашай традыцыяй, якая не мае пад сабой ніякай духоўнай асновы. Будзем памятаць, што галоўнае ў гэты дзень не купанне ў палонцы, а наданне часу Богу.
Таксама з вечара пачнецца асвячэнне вады. Па народным павер’і лічыцца, што на Вадохрышча ўся вада з’яўляецца асвечанай.
Беларускае Радыё Рацыя