Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй у Браварах
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні кіраўніцтву і народу Украіны ў сувязі з трагедыяй у Браварах.

Сёння раніцай там пацярпеў крушэнне верталёт, у якім ляцелі высокапасадоўцы Міністэрства ўнутраных спраў Украіны (у тым ліку міністр Дзяніс Манастырскі). Верталёт упаў на дзіцячы садок, загінула ў тым ліку некалькі дзяцей. Усяго паведамляецца пра 18 ахвяраў трагедыі.
Журналіст Андрэй Цапліенка, са спасылкай на МУС Украіны, заявіў, што папярэдняя прычына трагедыі – памылка пілота.
Array