Прэзідэнт Еўрарады заклікаў перадаць Украіне танкі
Прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль заявіў, што выступае за перадачу Украіне танкаў разам з іншымі неабходнымі відамі ўзбраення.

Пра гэта ён сказаў у сваім выступе ў Еўрапарламенце.
„Ужо амаль год Расея рэалізуе стратэгію разбурэння і тэрору, спрабуючы бомбамі прымусіць украінцаў падпарадкавацца. бачым гэты падыход у Бахмуце, у Салядары, з апошняга — у Дняпры. Але ўкраінцы супраціўляюцца і працягваюць барацьбу. А мы, Еўразвяз, працягнем падтрымліваць іх столькі, колькі будзе неабходна. працягнем вайсковую падтрымку дзякуючы пашырэнню Еўрапейскага фонду па падтрыманні міру. Цяпер час дзейнічаць. Украіне тэрмінова трэба больш узбраення, і асабіста выступаю за тое, каб даць Украіне танкі”, — заявіў ён.
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен раней таксама выказалася за перадачу Украіне танкаў. Польшча на мінулым тыдні выказала гатовасць даць Украіне танкі Leopard 2, але разам з партнёрамі. На гэтым тыдні Брытанія першай анансавала перадачу Украіне сваіх танкаў Challenger 2.
Array