Па „народным” артыкуле ў Менску асудзілі яшчэ адну сямейную пару



Суд Ленінскага раёна Менска вынес прысуд па крымінальнай справе Дзмітрыя і Наталлі Гаро. Якіх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушыгі грамадскі парадак (ч.1 арт 342 КК). Справу разглядала суддзя Анастасія Ачалава.

Па матэрыялах абвінавачання, кіраўнік школы замежных моў Дзмітрый і ягоная жонка Наталля ў верасні 2020 года прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Менску. Знаходзіліся разам з іншымі мітынгоўцамі на праспектах Пераможцаў і Незалежнасці, непадпарадкоўваліся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, ажыццяўлялі блакаванне руху транспартных сродкаў з дапамогай перакрыцця праезнай часткі, у выніку чаго парушылася праца грамадскага транспарту.

Іх вылічылі па фотаздымках у інтэрнэце.

У выніку, суд прызначыў Дзмітрыю і Наталлі абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытыга тыпу («хатняя хімія») тэрмінам на два гады.

t.me/viasna96