За палову студзеня ахвярамі галалёдзіцы і халадовых траўмаў стала амаль 3 тысячы грамадзян
За палову студзеня ахвярамі галалёдзіцы і халадовых траўмаў стала амаль 3 тысячы грамадзян. Нягледзячы на тое, што ўсталявалася цёплае надвор’е, але і пры нізкіх плюсавых тэмпературах медыкі рэгіструюць пераахаладжэнні і абмаражэнні.

Па словах лекара Дзмітрыя Паўлава, яшчэ не варта скідваць з сябе зімовае адзенне:
– Гэта нашэнне свабоднага адзення, пажадана некалькі слаёў, і пажадана, каб яно было з натуральнага матэрыялу. Нашэнне пальчатак, гэта зразумела, а лепш рукавіцаў. Таму што пальчаткі не так абараняюць. Зразумела не ўжыванне алкагольных напояў, таму што, як правіла, усялякі цяжкі стан, усе ампутацыі ў выніку абмаражэння, яны ў большай частцы з-за алкагольнага ап’янення.
Дарэчы, сіноптыкі абяцаюць, што гэты тыдзень будзе сапраўды цёплым, але пасля яго чакаецца вяртанне маразоў.
Беларускае Радыё Рацыя