Палітвязень Віталь Бойка правёў за кратамі больш за 400 дзён



Звыш 400 дзён за кратамі правёў палітвязень з Берасцейшчыны Віталь Бойка. Асуджаны адразу па двух палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – артыкул 368 і 369.

Палітвязню Віталю Бойка было прад’яўленае абвінавачванне па артыкулу 369 або Абраза прадстаўніка ўлады і артыкулу 368 або Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падставай завядзення спраў сталі нібы абразлівыя каментары ў інтэрнэце ў адрас чыноўнікаў.

Прысуджана – два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Пакарэнне пачаў адбываць у снежні 2021 года, крыху больш чым праз паўгады павінны вызваліцца.

Вядома, што Віталь Бойка ўнесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Прыбывае ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу № 48 горада Асіповічы.

Беларускае Радыё Рацыя