„Беларускі Гаюн” патлумачыў выбух над паўночна-заходняй Беларуссю
Выбух над паўночна-заходняй Беларуссю быў звязаны з загараннем рухавіка расейскага МіГ-31К паведамляе „Беларускі Гаюн”.

У раёне 12 гадзін жыхары Маладзечанскага раёна Менскай вобласці чулі ў небе моцны выбух, многія пісалі, што ад яго затрэсліся вокны ў дамах, як у самім Маладзечне, так і ў прыгарадзе.
Па дадзеных маніторынгавай групы „Беларускі Гаюн” роўна ў гэты час, а дакладней у 11:59 над раёнам Маладзечна ў знішчальніка МіГ-31К узброеных сіл Расеі адбылося ўзгаранне аднаго з двух рухавікоў, якое суправаджалася гукам выбуху — на справе ж гэта быў гук пампажу рухавіка пасля ўзгарання. У выніку, МіГ-31 быў вымушаны экстранна завяршыць палёт і вярнуцца на аэрадром „Мачулішчы”.
У канцы снежня „Гаюн” паведамляў, што яшчэ ў аднаго МіГ-31К гарэў рухавік у Мачулішчах.