„Згвалцілі, прымушалі піць гарэлку за перамогу Расеі”



Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласці асудзіў расейскага вайскоўца на 11 гадоў пазбаўлення волі па факце парушэння правілаў і звычаяў вайны ў часе акупацыі Чарнігаўскай вобласці.

Расейскі вайсковец абвешчаны ў міжнародны вышук, сваё пакаранне ён будзе адбываць ад моманту яго фактычнага затрымання. Следства ідэнтыфікавала яго імя, але ў судовым рашэнні, згодна з украінскім заканадаўствам. Як вынікае з судовага рашэння, расеец асуджаны за «жорсткае абыходжанне з цывільнымі, звязанае з фізічным, у тым ліку сэксуальным, і псіхалагічным гвалтам».

Гэтае злачынства расеец учыніў разам з групай іншых вайскоўцаў у вёсцы Новы Быкаў Нежынскага раёна Чарнігаўскай вобласці ў дачыненні да сям’і з 8 асобаў. Расейцы ўварваліся ў іх дом з аўтаматычнай зброяй у той час, калі там знаходзіліся разам з дарослымі  15-гадовая дзяўчына і тры малыя хлопцы.

Беларускае Радыё Рацыя